воскресенье, 28 февраля 2016 г.

Гогаль звычайны

Лацінская назва: Bucephala clangula
Ангельская назва: Goldeneye
Руская назва: Гоголь обыкновенный

Апісанне

Самцы ў шлюбным уборы маюць вялікую, чорную галаву з металічным зялёным бляскам і белай, круглай плямай на шчоках. Верх цела чорны, ніз і бакі — белыя. Самка, маладыя і самец у негнездавы час шэра-бурыя з шакаладнага колеру галавой, на шыі белае кольца і жоўтая палоска на дзюбе адразу за «пазногцем». У палёце дзве белыя плямы зверху крылаў. Голас: падае рэдка. У самцоў глыбокае, насавое «крра-гірр», самкі кракаюць «карр». У палёце характэрны свіст крылаў — звонкае «псіпсіпсі» (падобнае на гукі, якія можна пачуць, калі тонкі і гладкі лёд натыкаецца на каменьчыкі). Даўжыня цела 42-50 см, размах крылаў 65-80 см. Самка крыху меншая за самца.
Падвiды:B. c. clangula — паўн. i цэнтр. Еўропа праз усх. Азію ў Расii i паўн. Манголiю да Камчаткi; B. c. americana – Аляска, Лабрадор.
Бiятоп:глыбокiя азёры, а таксама рэкi з чыстай вадой сярод высокiх лясоў або груп старых дуплiстых дрэў.
Гняздо:у вялiкiм дупле на не вельмі вялікай адлегласці ад вады (выключна да 1 км); пры адсутнасцi дуплаў пад вывернутымi дрэвамi; займае гнездавыя скрынкі. Высцiлка з парахнi, белы або бела-шэры пух з'яўляецца пад час наседжвання, i яйкi ў гэты час цалкам паглыбленыя ў высцiлку. D = 25-30 см, адлегласць гнязда ад адтулiны дупла 35-100 см (у выключных выпадках да 220 см).
Яйкi:8-14, авальныя з тупымi канцамi (радзей з завостранымi), блакiтнавата-зялёныя з моцным бляскам. Памеры: у падоўжаных 68,0 х 41,0 мм, у авальных 59,0 х 46,0 мм (53,0-68,0 х 40,0-47,0 мм).
Арэал:Галарктыка (акрамя Пд і крайняй Пн).
Пералёты:канец II-пачатак V, канец IX-пачатак XIІ.
Месца зiмовак:Балтыка, Паўночнае м., Нарвегія, Данія, Галандыя, Вялікабрытанія, вялікія азёры ў Германii, Швейцарыі, Венгрыі, б. Югаславіі, Чорнае м., паўд. Еўропа да міжземнаморскіх узбярэжжаў Францыі, паўд. i ўсх. Азiя, узбярэжжы Ціхага ак. ад Камчаткі да Тайваня, уся Цэнтр. і Паўн. Амерыка (у тым ліку ціхаакіянскія і атлантычныя ўзбярэжжы).
Беларусь: рэдкі на гнездаванні пералётны від, транзітны мігрант, часам адзінкава адзначаецца на зімоўцы.






Птушка года 2016-гогаль 

                  10 цікавых фактаў пра гогаля
 1.      Гогаль звычайны – адзін з 15 відаў качак, што гняздуюцца ў Беларусі. Паляванне на яго забаронена.
2.      Вясной гогалі аднымі з першых спяшаюцца ў Беларусь з зімовак у Еўропе. Некаторыя застаюцца на зіму і ў нашай краіне: пагуляйце ўздоўж незамёрзлых вадаёмаў!
3.      З лютага самцы пачынаюць такаваць – выконваць адмысловы «танец», які прываблівае самак. Качар распускае хвост, закідвае галаву, «бразгоча» голасам і ўздымае вакол сябе фантан пырскаў. Гэта трэба пабачыць прынамсі раз у жыцці!
4.      Гогаль – качка, якая гняздуецца ў дуплах дрэваў. Домам для іх робяцца і адмысловыя гнездавыя скрыні (гагалятні), якія чалавек можа развесіць недалёка ад вады. Менавіта дзякуючы гагалятням гэтая птушка вырашыла «кватэрнае пытанне», павялічыла колькасць у Беларусі і ў 2004 годзе пакінула Чырвоную кнігу.
5.      Качаняты выскокваюць з дупла на покліч маці. Першы выхад у вялікі свет можа пачацца з 15-метровага скоку! Птушаняты не ўмеюць лётаць і папросту парашутуюць, растапырыўшы крылы і перапонкі на лапах.
6.      Гогаль харчуецца воднымі насякомымі, ракападобнымі і малюскамі. Ежу здабывае з дна на глыбіні да 10 метраў.
7.      Жыве на сажалках і рэках, блізу якіх ёсць старыя лясы з дуплаватымі дрэвамі. Можа жыць на азёрах сярод мохавых балот, дзе слабая кармавая база і іншых качак не сустрэнеш.
8.      Гогаляў у палёце можна вызначыць нават з заплюшчанымі вачыма: у іх па-асабліваму «свішчуць» крылы.
9.      Самы стары гогаль паводле дадзеных кальцавання пражыў 16 гадоў і 11 месяцаў.
10.    Магчыма, назва «гогаль» пайшла ад чувашскай мянушкі «гогул». Падобныя назвы ёсць і ў чэшскай  (hoholseverní), славацкай (hlaholkaseverská), польскай (g?go?) і латышскай (gegals) мовах. Англічане звярнулі ўвагу на жоўтыя вочы птушкі і назвалі яе «goldeneye» (пер. «залатое вока»).

1 комментарий:

  1. Casino Site: Betway Casino - Gambling Online in India
    Betway is 카지노사이트 a クイーンカジノ very matchpoint popular online gambling platform. It offers casino games, sports betting, gambling, online casino, poker, sports betting, poker,

    ОтветитьУдалить