вторник, 7 января 2020 г.

Глушэц абраны птушкай 2020 года!



    Глушэц
 — гняздуючы аселы від з атраду курападобныя. Распаўсюджаны вельмі нераўнамерна па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але часцей сустракаецца ў паўночных раёнах і на ўсходзе. Старыя ацэнкі колькасці 8000 — 9000 асобін. Гэта таёжны, паўночны від і ў сувязі са зменай клімату ён паступова паўсюль па Беларусі знікае. Асабліва катастрафічнае становішча цяпер на захадзе і поўдні краіны – у Белавежскай пушчы сто гадоў назад жылі сотні глушцоў, а цяпер ён тут амаль знік.

    У Беларусі жывуць два падвіды глушца: заходнееўрапейскі і сярэднярускі. У песні заходнееўрапейскага падвіду ёсць характэрны элемент «корак» (“пробка”), таксама чорнае бруха амаль не мае белых плям, і ён больш буйны, чым усходняя раса. На жаль, колькасць заходнееўрапейскага падвіду нізкая: не перавышае 500 асобін.