четверг, 7 апреля 2016 г.

Нагадаем, што на другія выхадныя мая адзначаецца яшчэ адно вельмі вядомае «птушынае» свята - Сусветны дзень мігруючых птушак.

суббота, 2 апреля 2016 г.

Дарослыя і дзеці добраўпарадкоўвайце месцы рассялення вадаплаўных птушак, вывешвайце новыя кармушкі, шпакоўні і іншыя "птушыныя хаткі"!

четверг, 31 марта 2016 г.

Міжнародны дзень птушак

 Штогод 1 красавіка ўся планета адзначае Міжнародны дзень птушак (International Bird Day) - інтэрнацыянальнае экалагічнае свята. Яно ўзнікла ў ЗША ў 1894 годзе. Неўзабаве свята, якое атрымала папулярнасць дзякуючы СМІ, пачало масава праводзіцца ва ўсіх штатах, затым прыйшло у Еўропу, а ў цяперашні час праходзіць у рамках біялагічнай праграмы ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера» ў многіх краінах свету.

   У гэты дзень мы не толькі сустракаем вясну і радуемся прылёту птушак, але і ўспамінаем жахлівыя памылкі мінулага - вынішчэнне птушак. Ва ўсім свеце знікла, верагодна, каля 100 відаў. Першы зафіксаваны дакументальна выпадак такога роду - знішчэнне нелетающего голубепадобнага дронта з вострава Маўрыкій ў Індыйскім акіяне. За 174 гады пасля адкрыцця вострава еўрапейцамі у 1507 ўся папуляцыя гэтых птушак была зьнішчана маракамі і жывёламі, якіх яны завезлі на сваіх караблях.
  Не менш сур'ёзную пагрозу стварае забруджванне асяроддзя. У незайздросным становішчы птушкі апынуліся галоўным чынам па віне чалавека, які паставіў іх папуляцыі на мяжу знікнення бескантрольным паляваннем, выкарыстаннем пестыцыдаў ці карэнным пераўтварэннем натуральных месцапражыванняў.

воскресенье, 28 февраля 2016 г.

Гогаль звычайны

Лацінская назва: Bucephala clangula
Ангельская назва: Goldeneye
Руская назва: Гоголь обыкновенный

Апісанне

Самцы ў шлюбным уборы маюць вялікую, чорную галаву з металічным зялёным бляскам і белай, круглай плямай на шчоках. Верх цела чорны, ніз і бакі — белыя. Самка, маладыя і самец у негнездавы час шэра-бурыя з шакаладнага колеру галавой, на шыі белае кольца і жоўтая палоска на дзюбе адразу за «пазногцем». У палёце дзве белыя плямы зверху крылаў. Голас: падае рэдка. У самцоў глыбокае, насавое «крра-гірр», самкі кракаюць «карр». У палёце характэрны свіст крылаў — звонкае «псіпсіпсі» (падобнае на гукі, якія можна пачуць, калі тонкі і гладкі лёд натыкаецца на каменьчыкі). Даўжыня цела 42-50 см, размах крылаў 65-80 см. Самка крыху меншая за самца.
Падвiды:B. c. clangula — паўн. i цэнтр. Еўропа праз усх. Азію ў Расii i паўн. Манголiю да Камчаткi; B. c. americana – Аляска, Лабрадор.
Бiятоп:глыбокiя азёры, а таксама рэкi з чыстай вадой сярод высокiх лясоў або груп старых дуплiстых дрэў.
Гняздо:у вялiкiм дупле на не вельмі вялікай адлегласці ад вады (выключна да 1 км); пры адсутнасцi дуплаў пад вывернутымi дрэвамi; займае гнездавыя скрынкі. Высцiлка з парахнi, белы або бела-шэры пух з'яўляецца пад час наседжвання, i яйкi ў гэты час цалкам паглыбленыя ў высцiлку. D = 25-30 см, адлегласць гнязда ад адтулiны дупла 35-100 см (у выключных выпадках да 220 см).
Яйкi:8-14, авальныя з тупымi канцамi (радзей з завостранымi), блакiтнавата-зялёныя з моцным бляскам. Памеры: у падоўжаных 68,0 х 41,0 мм, у авальных 59,0 х 46,0 мм (53,0-68,0 х 40,0-47,0 мм).
Арэал:Галарктыка (акрамя Пд і крайняй Пн).
Пералёты:канец II-пачатак V, канец IX-пачатак XIІ.
Месца зiмовак:Балтыка, Паўночнае м., Нарвегія, Данія, Галандыя, Вялікабрытанія, вялікія азёры ў Германii, Швейцарыі, Венгрыі, б. Югаславіі, Чорнае м., паўд. Еўропа да міжземнаморскіх узбярэжжаў Францыі, паўд. i ўсх. Азiя, узбярэжжы Ціхага ак. ад Камчаткі да Тайваня, уся Цэнтр. і Паўн. Амерыка (у тым ліку ціхаакіянскія і атлантычныя ўзбярэжжы).
Беларусь: рэдкі на гнездаванні пералётны від, транзітны мігрант, часам адзінкава адзначаецца на зімоўцы.






Птушка года 2016-гогаль 

                  10 цікавых фактаў пра гогаля
 1.      Гогаль звычайны – адзін з 15 відаў качак, што гняздуюцца ў Беларусі. Паляванне на яго забаронена.
2.      Вясной гогалі аднымі з першых спяшаюцца ў Беларусь з зімовак у Еўропе. Некаторыя застаюцца на зіму і ў нашай краіне: пагуляйце ўздоўж незамёрзлых вадаёмаў!
3.      З лютага самцы пачынаюць такаваць – выконваць адмысловы «танец», які прываблівае самак. Качар распускае хвост, закідвае галаву, «бразгоча» голасам і ўздымае вакол сябе фантан пырскаў. Гэта трэба пабачыць прынамсі раз у жыцці!
4.      Гогаль – качка, якая гняздуецца ў дуплах дрэваў. Домам для іх робяцца і адмысловыя гнездавыя скрыні (гагалятні), якія чалавек можа развесіць недалёка ад вады. Менавіта дзякуючы гагалятням гэтая птушка вырашыла «кватэрнае пытанне», павялічыла колькасць у Беларусі і ў 2004 годзе пакінула Чырвоную кнігу.
5.      Качаняты выскокваюць з дупла на покліч маці. Першы выхад у вялікі свет можа пачацца з 15-метровага скоку! Птушаняты не ўмеюць лётаць і папросту парашутуюць, растапырыўшы крылы і перапонкі на лапах.
6.      Гогаль харчуецца воднымі насякомымі, ракападобнымі і малюскамі. Ежу здабывае з дна на глыбіні да 10 метраў.
7.      Жыве на сажалках і рэках, блізу якіх ёсць старыя лясы з дуплаватымі дрэвамі. Можа жыць на азёрах сярод мохавых балот, дзе слабая кармавая база і іншых качак не сустрэнеш.
8.      Гогаляў у палёце можна вызначыць нават з заплюшчанымі вачыма: у іх па-асабліваму «свішчуць» крылы.
9.      Самы стары гогаль паводле дадзеных кальцавання пражыў 16 гадоў і 11 месяцаў.
10.    Магчыма, назва «гогаль» пайшла ад чувашскай мянушкі «гогул». Падобныя назвы ёсць і ў чэшскай  (hoholseverní), славацкай (hlaholkaseverská), польскай (g?go?) і латышскай (gegals) мовах. Англічане звярнулі ўвагу на жоўтыя вочы птушкі і назвалі яе «goldeneye» (пер. «залатое вока»).