Глушэц — гняздуючы аселы від з атраду курападобныя.
Распаўсюджаны вельмі нераўнамерна па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але часцей
сустракаецца ў паўночных раёнах і на ўсходзе. Старыя ацэнкі колькасці 8000 —
9000 асобін. Гэта таёжны, паўночны від і ў сувязі са зменай клімату ён
паступова паўсюль па Беларусі знікае. Асабліва катастрафічнае становішча цяпер
на захадзе і поўдні краіны – у Белавежскай пушчы сто гадоў назад жылі сотні
глушцоў, а цяпер ён тут амаль знік.
У Беларусі жывуць два падвіды глушца:
заходнееўрапейскі і сярэднярускі. У песні заходнееўрапейскага падвіду ёсць
характэрны элемент «корак» (“пробка”), таксама чорнае бруха амаль не мае белых
плям, і ён больш буйны, чым усходняя раса. На жаль, колькасць заходнееўрапейскага
падвіду нізкая: не перавышае 500 асобін.