Свет птушак
воскресенье, 31 марта 2024 г.
пятница, 29 марта 2024 г.
Яўген Хвалей
Свята птушак
— На благавешчанне
бусла пагладзіць,
з-пад неба клікнуць
да сябе гусей...
На свята гэтае ніхто
гнязда не ладзіць,—
прамовіць каля веснічак
сусед.
Святкуюць птушкі...
Добрая нагода...
Сягоння пазайздросціш
вераб’ю:
шпак запрасіў адранку
яго ў госці —
бярозавік па кроплях
разам п’юць...
вторник, 12 марта 2024 г.
Птушкі побач з намі паўсюль на працягу ўсяго года, але менавіта вясною птушыная сімволіка мае асаблівае значэнне. Мы з радасцю сустракаем крылатых з выраю, верым, што з першай песняй, з першай галінкай для новага гнязда вясна абявязкова прыйдзе!
22 сакавіка святкуюць прысвятак Саракі — Дзень сарака пакутнікаў Севасцейскіх, якія пакутвалі ў Севасційскім возеры. Драматычная гісторыя распавядае пра воінаў, якія адмовіліся прынесці ахвяру ідалам пад час праўлення імператара Лікінія. За непаслушэнства іх пад аховай пакінулі на ноч на лёдзе Севасційскага возера, якое знаходзіцца ў Арменіі. Пакутуючых ад холада людзей спакушалі тым, што на беразе была растоплена лазня. Адзін з сарака воінаў не вытрымаў, пабег да лазні, але памёр на парозе. Тады адзін з вартаўнікоў, уражаны мужнасцю і верай астатніх пакутнікаў, далучыўся да іх.
На Саракі ўсяго па сорак: гульняў, варожбаў, прыкметаў
Каму калісьці прыйшло ў галаву спалучыць дзень памяці сарака пакутнікаў з прылётам птушак, цяпер не дазнацца. Народ жа як заўсёды ўдала спалучыў у сваёй свядомасці святкаванне веснавага раўнадзенства з падзеямі хрысціянскай гісторыі.Жаўрук чымсьці падобны да гэтых герояў. Па народных уяўленнях, душы людзей-пакутнікаў пераўтварыліся ў жаўрукоў. Самі ж воіны сталі апекунамі земляробства. Маленькая квёлая птушка прылятае з выраю ў наш край, калі яшчэ вельмі холадна. Часам на палетках ляжыць снег. Але цэлы дзень яна спявае песню сонейку, а ў начным змроку мерзне на скаванай марозам чорнай зямлі. Пакутніца!
З цягам часу нават абрадавае печыва ў выглядзе птушак пачалі называць "мучанікамі".
Уяўленне аб тым, што на Саракі прылятае сорак "птушак-пакутнікаў", пасля чаго надыходзіць вясна, распаўсюджана амаль па ўсёй Беларусі і асабліва на яе поўначы. У Полацкім раёне старыя людзі сцвярджаюць: "Кажуць: сорак птушак прыляціць — сорак мучанікаў".Свята практычна прыпадае на веснавае раўнадзенства, калі дзень і ноч бываюць роўныя па часе. У народзе пра тое так і казалі: "На Сорак мучанікаў дзень з ноччу мераецца".
Каму калісьці прыйшло ў галаву спалучыць дзень памяці сарака пакутнікаў з прылётам птушак, цяпер не дазнацца. Народ жа як заўсёды ўдала спалучыў у сваёй свядомасці святкаванне веснавага раўнадзенства з падзеямі хрысціянскай гісторыі.Жаўрук чымсьці падобны да гэтых герояў. Па народных уяўленнях, душы людзей-пакутнікаў пераўтварыліся ў жаўрукоў. Самі ж воіны сталі апекунамі земляробства. Маленькая квёлая птушка прылятае з выраю ў наш край, калі яшчэ вельмі холадна. Часам на палетках ляжыць снег. Але цэлы дзень яна спявае песню сонейку, а ў начным змроку мерзне на скаванай марозам чорнай зямлі. Пакутніца!
З цягам часу нават абрадавае печыва ў выглядзе птушак пачалі называць "мучанікамі".
Уяўленне аб тым, што на Саракі прылятае сорак "птушак-пакутнікаў", пасля чаго надыходзіць вясна, распаўсюджана амаль па ўсёй Беларусі і асабліва на яе поўначы. У Полацкім раёне старыя людзі сцвярджаюць: "Кажуць: сорак птушак прыляціць — сорак мучанікаў".
пятница, 20 января 2023 г.
Упершыню ў Беларусі аб'явілі адразу трох птушак 2023, 2024 і 2025 года
четверг, 10 февраля 2022 г.
Птушкай 2022 года ў Беларусі абрана белая сініца-невялікая птушка, якая ў нашай краіне жыве толькі на Палессі
Белая сініца, яна ж «лазоревка белая» ці князёк, перамагла бліжэйшых канкурэнтак — драпежную скопу і галубку звычайную — у онлайн-галасаванні на званне птушкі-2022 у Беларусі. Дарэчы, у гэтым онлайн-апытанні мог прыняць удзел кожны жадаючы.
1. Белая сініца (белая блакітніца або князек) - адзін з сямі
відаў сініц Беларусі, самы рэдкі з іх.
2.Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з першага яе выдання, а
таксама ў Чырвоную кнігу Расіі. У апошні раз колькасць князька на
беларускай тэрыторыі ацэньвалася ў 2015 годзе ўсяго ў 500-800 пар.
3.Белая сініца драбней вераб'ёў: птушачка важыць да 16 г, размах
крылаў да 21 см.
4. Птушка адкладае да 11 яек. Два тыдні птушкі выседжваюць
іх і столькі ж выкормліваюць птушанят.
6. У Беларусі і Украіне гняздуецца толькі на Палессі і не
пакідае яго нават зімой, у асноўным насяляе вакол Прыпяці і яе
прытокаў. Тут белая сініца ўтварае ізаляваную папуляцыю.
Асноўны ж арэал расцягнуўся паласой ад Масквы да Японскага мора.
7. Для гнездавання птушцы патрэбны дубы, чорная алешына і старыя
вербы, якія ўвесну падпальваюцца падчас паводак. Таму
птушкі жывуць каля Прыпяці і больш нідзе на захад, поўнач ці поўдзень.
8. Гняздо робіць, як і іншыя сініцы, у дупле, часам - у
расколінах дамоў у вёсках. Часта будуе нізкія гнёзды, часам
усяго паўметра ад зямлі.
9. Пры ўтварэнні пары самец выконвае адмысловы рытуал -
корміць самку. Асабліва лёгка гэта заўважыць у красавіку ў пачатку сезона
гнездавання - каб прыцягнуць увагу, самец вельмі актыўна спявае.
10. Узімку белую сініцу можна ўбачыць у густых зарасніках
хмызняку ў поймах рэк. Птушка шукае схаваныя там лічынкі
насякомых. Зімой можа есці насенне.
пятница, 8 января 2021 г.
Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) абвясціла птушку 2021 года: на змену глушцу ляціць ляляк.
Звычайны ляляк (рус. Козодой обыкновенный) – адзіны прадстаўнік атраду лялякападобных у Беларусі. А ўсяго ў свеце — каля 120 відаў з гэтага атраду. Руская назва, як і ў многіх іншых еўрапейскі мовах, — калька з лаціны. Яно паказвае на сувязь гэтага віду з пашамі і свойскай жывёлай, вакол якой птушкі лавілі насякомых.
Пакуль ляляку не пагражае знікненне, але ў нас ёсць толькі ацэнка
колькасці ў Беларусі 1997 года: 35 000 — 50 000 пар на гнездаванні.
Нярэдкія выпадкі гібелі ад аўтамабіляў, бо лелякі чамусьці любяць адпачываць на
лясных дарогах. Гэтай праблемай мы хацелі б заняцца ў наступным годзе ў першую
чаргу. Акрамя таго, як і ўсе птушкі, якія гняздуюцца на зямлі, лелякі пакутуюць
ад знішчэння гнёздаў наземнымі драпежнікамі.
Ляляк памерам з голуба, з даўжэйшымі крыламі і хвастом. Даўжыня цела да 29 см,
размах крылаў да 64 см. Вага не перавышае 100 г.
Убачыць леляка ў дзікай прыродзе — вялікая ўдача, і не толькі таму, што ён
актыўны толькі ў прыцемках і ноччу. Гэтая птушка — майстар маскіроўкі, яго
апярэнне практычна зліваецца з колерам лясной падсцілкі ці кары дрэва.
Прыжмурыўшы свае вялікія вочы, птушка становіцца днём незаўважнай як для
чалавека, так і для птушак-драпежнікаў. Кароткія пальцы не прыстасаваныя для
абхоплівання галін, і ляляк, напэўна, адзіны від у нас, які сядае ўздоўж
галіны!
Ляляк мае ўнікальную
дзюбу. Закрытай яна выглядае вельмі маленькаю. Але варта птушцы адкрыць яе, як
мы ўбачым незвычайна шырокі рот. Разам з раснічастым пер'ем па краях дзюбы,
гэта не толькі выдатнае прыстасаванне для лоўлі на ляту жукоў і начных
матылькоў, але сродак запалохвання ворагаў.
Ляляк не турбуе сябе будаўніцтвам
гнязда. Кладку з двух яек самка робіць адразу на лясной падсцілцы, часцей за
ўсё ў сасновым лесе. Пра прысутнасць леляка можна даведацца па яго
працяглай манатоннай трэлі, якая нагадвае тарахценне матацыкла.
На зімоўку ў верасні нашыя лелякі
адлятаюць у Паўднёвую Афрыку, а вяртаюцца толькі ў канцы красавіка.
вторник, 7 января 2020 г.
Глушэц — гняздуючы аселы від з атраду курападобныя.
Распаўсюджаны вельмі нераўнамерна па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але часцей
сустракаецца ў паўночных раёнах і на ўсходзе. Старыя ацэнкі колькасці 8000 —
9000 асобін. Гэта таёжны, паўночны від і ў сувязі са зменай клімату ён
паступова паўсюль па Беларусі знікае. Асабліва катастрафічнае становішча цяпер
на захадзе і поўдні краіны – у Белавежскай пушчы сто гадоў назад жылі сотні
глушцоў, а цяпер ён тут амаль знік.
У Беларусі жывуць два падвіды глушца:
заходнееўрапейскі і сярэднярускі. У песні заходнееўрапейскага падвіду ёсць
характэрны элемент «корак» (“пробка”), таксама чорнае бруха амаль не мае белых
плям, і ён больш буйны, чым усходняя раса. На жаль, колькасць заходнееўрапейскага
падвіду нізкая: не перавышае 500 асобін.